16/06/2025 Канцэрт ансамбля «AMADIS BRASS»
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменскі" прайшоў канцэрт ансамбля "AMADIS BRASS". Усе яго ўдзельнікі - артысты аркестра Вялікага тэатра Беларусі.
Разнапланавыя творы, якія прагучалі, былі настолькі яркімі і папулярнымі, што знайшлі водгук у кожнага слухача.
Дзякуй творчаму калектыву за магчымасць атрымаць асалоду ад меднага духавога мастацтва і за пашырэнне кругагляду пражываючых пансіяната.