Удзел у праекце "Моцныя духам"


17/06/2025 Удзел у праекце "Моцныя духам"

Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Ігуменскі" прыняў удзел у міжнародным творчым сацыяльна-дабрачынным праекце "Моцныя духам".

Праект рэалізуецца ў рамках супрацоўніцтва ГА "Беларускі фонд міру" і МАФ "Расійскі фонд міру".

Ідэя праекта - паказаць грамадству сілу духу, прыгажосць і напоўненасць душы дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Раскрываў таленты дзяцей і сумесна з юнымі мастакамі стварыў 10 карцін Сяргей Дас, вядомы расійскі мастак-абстракцыяніст. Унікальны працэс малявання карцін даў дзецям магчымасць выказаць свой унутраны свет і адлюстраваць на палатне самыя запаветныя мары і жаданні. Вялікая палітра фарбаў, нетрадыцыйныя пэндзлі і мастацкія кельні зрабілі творчы працэс захапляльным, нечаканым і непаўторным. Гэтыя імправізацыі захаваліся на палотнах у выглядзе абстракцый, якія прымушаюць спыніцца…задумацца… і паразважаць.

Гэта быў бясцэнны досвед і прафесійная арт-тэрапія.

 Зам.директора 8-01714-55227
 Директор 8-01714-55228
  org@chervendi.by
для закупок urist@chervendi.by