Дзень прыгажосці з майстрамі з барбершопа


13/06/2025 Дзень прыгажосці з майстрамі з барбершопа

Сёння ў Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменскі" дзень прыгажосці і стылю.

У госці прыехала Яна са сваімі сябрамі валанцёрамі. Гэта былі прафесійныя майстры з барбершопа.

Выхаванцы пабывалі ў імправізаваным салоне прыгажосці і ўмелыя рукі майстроў зрабілі модныя, сучасныя стрыжкі і прычоскі.

Шчасцю дзяцей не было мяжы!

Завяршылася дабрачыннае мерапрыемства дыскатэчнай праграмай.

 Зам.директора 8-01714-55227
 Директор 8-01714-55228
  org@chervendi.by
для закупок urist@chervendi.by