09/06/2025 Фестываль творчасці «Ад сэрца да сэрца»
Выхаванцы Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі" наведалі ХХ дабрачынны фестываль творчасці "Ад сэрца да сэрца" для людзей з інваліднасцю з розных рэгіёнаў Беларусі.
Галоўная ўвага пражываючых была прыкавана да сцэны, дзе выступалі артысты беларускай эстрады. Свае лепшыя песні выконвалі Тэа, Вольга Рыжыкава, Анастасія Ціхановіч, Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Саладуха, Шыр, Дзмітрый Камінскі і інш.
Таксама цешылі дзяцей доўгачаканыя сустрэчы з сябрамі, запальныя танцы, выставы і дэгустацыі.
Шмат уражанняў і станоўчых эмоцый падарыў гэты дзень.