06/06/2025 Фестываль творчасці «Мары здзяйсняюцца»
Выхаванцы пансіяната прынялі ўдзел у XVI Рэспубліканскім фестывалі творчасці дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю "Мары здзяйсняюцца", які прайшоў на базе ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія".
Творчы калектыў з танцам "Дзеці вайны" быў адзначаны дыпломам лаўрэата 2 ступені.