30/04/2025 Наведванне выставы-інсталяцыі «Неба.Рака»
Калектыў Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі" ў красавіку наведаў жывую выставу-інсталяцыю "Неба.Рака" ў Доме Эксперыментальнага Мастацтва Dei.
Новы праект ад стваральнікаў Дома Раства адправіў усіх у дзіўнае падарожжа, накіраванае на павышэнне прафесійнага майстэрства работнікаў. Тут можна было стварыць уласную прыродную мелодыю, пераправіцца праз сапраўдную раку, пракаціцца на арэлях-гігантах або праляцець праз аблокі на зіп-лайн.
Дадзеная паездка была арганізавана дабрачыннай арганізацыяй Карытас.